22 лістапада 2010 г.

Тваё дыханне на маім плячы...



Тваё дыханне на маім плячы,
Журлівае, як веснавое ранне.
Ты памаўчы,
Давер мне даручы,
Не гаварыць нічога пра каханне



Хай скажуць вочы,
Ім відней, вачам,
Хай скажуць рукі,
што хмялеюць самі.
Хай скажуць ночы,
Ім цямней, начам,
Кунежыцца з тваімі валасамі.

Хай лепей скажуць радасць, і жуда,
І першая абраза, і спагда,
І нашых сварак быстрая вада,
Што б'ецца не цішэй ад вадаспада.

Канае ноч, і новы дзень гарыць.
Складзем падзяку згодзе і пашане,
Не будзем пра каханне гаварыць,
Паслухаем,
Што скажа нам каханне...

No comments: